Архив новостей © ЦДО детей и молодежи "Светоч" г. Минска

 

↓A↑

XX

Изменение размера шрифта

Все современные браузеры позволяют изменять размер шрифта на странице сайта путем изменeния масштаба

В большинстве случаев для изменения масштаба воспользуйтесь комбинацией клавиш "Ctrl и +" или "Ctrl и -"

Так же можете использовать комбинацию "Ctrl и скролл"

Дополнительная информация доступна по ссылке https://support.google.com/chrome/answer/96810?hl=ru

RSS

 

Государственное учреждение образования 

"Центр дополнительного образования детей и молодежи "Светоч" г. Минска"

 

 


 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

индекс цитирования

индекс цитирования

 

 

админ сайта

 

 

© copyright

 

Архив новостей


01.08.2018

Конкурс фотаздымкаў «Зямля пад белымі крыламі»

Центр «Светач» аб’яўляе конкурс фотаздымкаў «Зямля пад белымі крыламі».

 

 

Фотаконкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

  • «Мой дом» (фотаздымкі пейзажа (сельскага і гарадскога); 
  • «Водная прастора» (фотаздымкі рэк і азёр); 
  • «Дзікі свет» (жывёльны свет Беларусі); 
  • «Вышыня» (фотаздымкі з вышыні птушынага палёту, зробленныя з пілатуемых і беспілотных лятальных апаратаў); 
  • «Людзі і прафесіі» (фотаздымкі, якія характарызуюць прадстаўляемую прафесію, раскрываюць яе сутнасць); 
  • «Асобы і пакаленні» (фотаздымкі партрэтнага жанру (адзіночныя, парныя ці групавыя фотаздымкі людзей), якія адлюстроўваюць нацыянальны каларыт (знешне) і ракрываюць беларускі характар, самабытнасць, загадкаваць душы чалавека); 
  • «Жывыя традыцыі» (рэпартажныя фотаздымкі, якія падкрэсліваюць народныя традыцыі, характар і нацыянальныя асаблівасці жыхароў Беларусі, звычаі і шматвекавую сувязь пакаленняў (нацыянальныя святы, вяселлі, абрады); 
  • «Спадчына» (фотаздымкі гістарычных і культурных аб’ектаў, помнікаў архітэктуры Беларусі); 
  • «Манахром» (фотаздымкі, у якіх прысутнічае градацыя аднаго колеру рознай танальнасці (ад светлага да цёмнага), рознай тэматыкі; 
  • «ТэхнаРух» (рэпартажныя фотаздымкі, якія прысвечаны тэхнічнай творчасці: работа ў аб’яднаннях па інтарэсах тэхнічнага накірунку, спаборніцтвы па тэхнічных відах спорту). 

Па намінацыях «Жывыя традыцыі» і «ТэхнаРух» на конкурс прадстаўляецца адна серыя фотаработ, якая ўключае да пяці фотаздымкаў аднаго аўтара. Фотаздымкі павінны быць зроблены на тэрыторыі Беларусі.
Асноўныя крытэтыі ацэнкі конкурсных работ:
арыгінальнасць сюжэту;
мастацкае адлюстраванне і раскрыццё тэмы пры дапамозе фатаграфіі; тэхнічная якасць фотаздымка.
Патрабаванні да конкурсных работ.
Фотаздымкі павінны быць прадстаўлены ў каляровым ці чорна- белым варыянце на фотапаперы фармату ад 20 да 30 см па доўгаму боку (без паспарту). Абавязкова прадстаўляецца электронны варыянт фотаздымка у фармаце JPЕG не менш чым 2000 пікселяў па леваму краю. Фотаздымкі, якія не адпавядаюць дадзеным патрабаванням, да фотаконкурсу не дапускаюцца.
На зваротным баку кожнага фотаздымка павінны быць наступныя дадзеныя:
назва работы, прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (цалкам), узрост, назва ўстановы адуацыі з указаннем вобласці, раёна, адраса і нумара тэлефона.
Фотаздымкі неабходна дасылаць у цвёрдай упакоўцы. За пашкоджанне работ пры перасылцы арганізатары конкурсу адказнасці не нясуць.
Работы, якія паступілі на фотаконкурс, могуць друкавацца ў сродках масавай інфармацыі з указаннем аўтарства.
Дасланыя на фотанконкурс работы аўтарам не вяртаюцца.
Конкурсныя матэрыялы, у тым ліку на электронным носьбіце дасылаюцца на раенны этап да 14.09.2018 года з паметкай «Фотаконкурс» на адрас: г. Мінск, вул. Я.Коласа, 47/2, каб. 29 (Установа адукацыі «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Светач» г.Мінска»). Тэлефон для даведак: (017 237-11-23, e-mail: svetoch@minsk.edu.by)

Фото:Ян Ребел


                 

 

Адрес: Я. Коласа, 47/2; тел.: 237-11-23; 292-06-13; 292-43-30
Регистрационное свидетельство № 1141102072 от 11.07.2011г.
Адрес электронной почты svetoch@minsk.edu.by

 

Учитель, образ его мыслей — вот что самое главное во всяком обучении и воспитании. (Дистервег А.)